РУС БЕЛ ENG

Выкарыстанне прасторы школьнага дэндрарыя ў адукацыйным працэсе

1 клас

       

Рыхтуем спагеці            Адпачынак у дэндрарыі

 

2 клас

             

"Расці вялікі"                      "Хованкі ў дэндрарыі"         "Адпачываем разам"

 

3 клас

       

"Зіма ў дэндрарыі - гэта  цудоўна!"

 

4 клас

4 клас Дзівосная плетэя                                   

Дзівосная  плетэя   Колеры восені        Водар барбарыса         Восеньская лістоўніца

 

5 клас

                      

    Лепшыя сябры                       Вясёлы настрой                     Цуд актынідыі

 

              

        Хто ты, маска?                              Юныя батанікі

 

7 клас

     

      Запрашаем у дэндрарый                     Пяшчота лістоўніцы

   

       Восеньская прыгажуня                                 Міс Восень

                  Сяброўкі

8 клас

       

Адставіць гаджэты!            Вясёлыя шарыкі                  Сосны, дзе вы?

 

9 клас

     

Світанак у дэндрарыі

10 клас

   

11 клас

    

         Наша брама                  Баравіковае раздолле                   Лясныя героі

*****
У нашай школе дэндрарый ёсць,
Дрэў там многа да нябёс,
Ёсць і елкі, клёны, ліпы
І ядловец невялікі.

Добра там адпачываць,
Арганізм свой гартаваць.
Моц і сілы каб набрацца
І хваробы не баяцца.


Наш дэнрарый любы мне
Узімку ды і па вясне.
Здатны ўсіх зачараваць,
Як яго не памятаць!

 

Святлана Адамаўна Абраменя

 

6 клас 

ТРОХІ ГІСТОРЫІ

А пачалося ўсё з таго, што ў нашай школе арганізавалі школьнае лясніцтва. Дзеці хадзілі на пасадкі, дапамагалі леснікам. Потым разам з кіраўніком школьнага лясніцтва назбіралі ў лесе хваёвых шышак, высушылі іх.

Тое насенне, што сабралі, пасадзілі на школьным двары. Увесь час палолі, палівалі і даглядалі пасадкі. Сажанцы дружна пачалі расці. Затым малыя дрэўцы рассадзілі каля школы і зрабілі дэндрарый. Акрамя хвой былі пасаджаны іншыя дрэвы і кусты. Цяпер хвоі ўжо вялікія. У дэндрарыі стаіць альтанка. Там любяць адпачываць дзеці. Уцяньку дрэў яны знаходзяць прахалоду, гуляюць у даганялкі, робяць фотаздымкі. Увосень школьнікі там нават грыбы знаходзяць! Наш школьны дэндрарый усім падабаецца. Дрэвы даюць нам чыстае паветра, радуюць вока.

Звычайныя школьныя справы прынеслі гэтулькі карысці для наступных
пакаленняў!

 

 7 клас

 

МІФІЧНЫ ДЭНДРАРЫЙ

Дрэвы – вельмі незвычайныя істоты, і нам стала цікава, якія легенды і паданні
былі звязаны ў нашых продкаў з дрэвавай расліннасцю. Лясы давалі людзям ежу і
сховішча, будаўнічы матэрыял і свежае паветра. Славяне з вялікай павагай ставіліся да
дрэў, шанавалі і бераглі іх. Мы сабралі некаторыя факты, у якіх дрэвы – героі міфаў,
казак і паданняў.
Аказваецца, некаторыя багі славянскага пантэона атаясамляліся з дрэвамі. Дуб
прысвячаўся галоўнаму богу Перуну. Дуб – сусветнае дрэва, таму славяне верылі, што
некаторыя дубы раслі яшчэ да стварэння свету. Існавала ў продкаў і сваё тлумачэнне
сусветнага парадку: велізарны дуб сваімі магутнымі каранямі ўтрымлівае зямлю ад
разбурэння, а на яго галінах размяшчаецца нябесны купал.
Ліпа была дрэвам Лады – багіні прыгажосці, вясны і кахання, а бяроза стала
дрэвам Купалы - бога лета, святла, добрых спраў і здароўя. На бяросце людзі пісалі
просьбы да багоў і прымацоўвалі іх да ствалоў дрэў.
Некаторыя дрэвы надзяляліся пэўнымі якасцямі. Так, вярба – сімвал паўнаты
жыцця і даўгалецця, таму яе галінкі ўтыкалі пад страху, каб абараняць дом ад маланак.
Елка таксама спрыяла захаванню здароўя: у перыяды зацяжных хвароб было прынята
ісці ў лес і ўдыхаць там гаючае яловае паветра. Баярышнікам альбо калінай
упрыгожвалі нявесту пад час вянчальнага абраду, так як іх лісты, кветкі і плады
лічыліся сінонімамі кахання і пладавітасці. А вось шлях памерлага чалавека на
могліцы засцілаўся галінкамі ядлоўцу, які ахоўваў іншых удзельнікаў траурнай
працэсіі ад нечаканай смерці.
На ўроках біялогіі мы даведаліся, што многія хвойныя дрэвы выдзяляюць
фітанцыды – спецыфічныя рэчывы, якія валодаюць супрацьінфекцыйным эфектам.
Значыць, некаторыя вераванні маюць пад сабой навуковую базу, а нашы продкі
атрымалі такія веды ў выніку працяглага жыццёвага вопыту.
       З настаўнікам гісторыі нам давялося складаць радаводы, там мы даведаліся, што
радавод – гэта радаслоўнае дрэва, разгалінаваннні якога дапамагаюць нам разабрацца
ў хітраспляценнях пакаленняў якога-небудзь сямейства.
У славянскім міфалагічным свеце існавала такое павер’е: бацькі, у якіх не было
дзяцей, бралі невялікую драўляную калоду, клалі яе ў калыбель і спадзяваліся, што
пасля працяглага прычытання і плачу кавалак драўніны зможа ператварыцца ў
неўмаўля. Праўда, нашы сучасныя школьныя веды ставяць пад сумненне такія планы
дасягнення жадаемага.
Многія прыкметы, звязаныя з дрэвамі, закранаюць пытанні жыцця і смерці.
Напрыклад, чалавек не павінен ссякаць рабіну: душа дрэва прывядзе яго самога да
скорай гібелі. Скрыпяць моцна дрэвы на ўзмежку: душа пакойніка просіць памаліцца
за яе. Нельга чапаць дрэвы на могліцах – гэта можа стаць прычынай мук тых, хто
пахаваны пад гэтымі дрэвамі.
Дарэчы, нашы продкі баяліся садзіць каля жытла вялікія дрэвы, асабліва дубы і
елкі, бо лічылі, што такое дрэва можа прывесці гаспадара паселішча да гібелі.
Асабліва небяспечным лічылася, калі дрэва па вышыні будзе большым, чым хата, тады
чакай вернай смерці кагосьці з членаў сям’і.

Славяне-язычнікі верылі, што душа пасля смерці можа перасяліцца ў якое-
небудзь дрэва. Мы прачыталі паданне, у якім расказвалася аб тым, як старэйшыя
сёстры забілі вельмі прыгожую малодшую сястру. З вярбы, што вырасла на яе магіле,
пастух зрабіў дудачку, якая і паведаміла ўсяму свету гэту трагедыю.
Вось, які ён цікавы – свет дрэў!

 

КАЛЯНДАРНЫ ПЛАН рэалізацыі педагагічнага праекта “Выкарыстанне прасторы школьнага дэндрарыя ў адукацыйным працэсе” на 2023/2024 навучальны год

АКТУАЛЬНАСЦЬ

Актуальнасць праекта абумоўлена магчымасцю выкарыстання дэндрарыя пры вывучэнні прыродазнаўчых дысцыплін, так як ён з'яўляецца выдатным аб’ектам нагляднасці і практыкі. Работа з вучнямі ў дэндрарыі дапамагае вырашыць праблему спалучэння тэарэтычных ведаў і практычных уменняў. Не парушаючы раскладу заняткаў, затрачваючы мінімум часу на пераход да дэндрарыя, можна арганізаваць правядзенне экскурсій, выкананне практычных работ і назіранняў у прыродных умовах, паколькі размяшчаецца ён у школьным двары.

Выкарыстанне прасторы дэндрарыя мае вялікае выхаваўчае значэнне. Зносіны з прыродай адкрываюць шырокія магчымасці для духоўнага ўзбагачэння вучняў, фарміравання высокіх маральных якасцяў. На аснове ведаў, атрыманых школьнікамі, іх эмацыйнага ўспрымання прыгажосці дэндрарыя выхоўваюцца пачуцці любові да прыроды, павагі да малой Радзімы, развіваецца эстэтычны густ. Разуменне прыродных працэсаў, першапачатковыя веды экалогіі, набытыя навучэнцамі ў дэндрарыі, ўзбуджаюць і пазнавальную цікавасць, і жаданне дзяцей  унесці свой уклад у ахову прыроды.

МЭТА

Даказаць, што школьны дэндрарый з'яўляецца сучасным сродкам вывучэння прыроды ў школе і яго выкарыстанне ў вучэбна-выхаваўчым працэсе раскрывае шырокія магчымасці для пазнання навакольнага свету і выхавання асобы  вучня.

ЗАДАЧЫ:

Навучальныя:

1) выкарыстанне прасторы дэндрарыя ў працэсе вывучэння геаграфіі, біялогіі, курса “Чалавек і свет”; 2) распрацоўка плана добраўпарадкавання тэрыторыі дэндрарыя і яго рэлізацыя; 3) навучанне школьнікаў асновам сучасных экалагіных ведаў і забеспячэнне засваення імі правіл бяспечных паводзін у прыродным асяроддзі.

Выхаваўчыя:

1) стварэнне ўмоў для фарміравання экалагічнай свядомасці вучняў; 2) выхаванне ўнутранай патрэбы і разумення неабходнасці выканання правіл экалагічнай культуры.

Развіваючыя:

1) удасканаленне уменняў і навыкаў рацыянальнага ўзаемадзеяння з прыродай дэндрарыя і   ўсведамленне непарыўнай сувязі прыроднага, гаспадарчага і антрапагеннага кампанентаў; 2) развіццё эмацыйный сферы  вучняў праз  добразычлівыя адносіны да жывой і нежывой прыроды,  а таксама духоўна-маральныя і эстэтычныя пачуцці праз успрыманне прыгажосці дэндрарыя.

ІДЭЯ ПРАЕКТА

“Здаровы чалавек – самае вялікае дасягненне прыроды”.

Самая вялікая каштоўнасць – чалавечае жыццё, фундаментам якога з’яўляецца здароўе:  фізічнае, псіхічнае, маральнае. Здароўе чалавека ў значнай ступені абумоўліваецца экалагічнымі ўмовамі  пражывання,  таму залежаць  ад прамога экалагічнага вопыту, якім  мы можам  і павінны дапамагчы ўзбагаціцца вучням.

ТЭАРЭТЫЧНАЕ АБГРУНТАВАННЕ

Пазнанне прыроды і яе аб’ектаў павінна ажыццяўляцца пры рэалізацыі важнейшых прынцыпаў:

  1. Прынцып навуковасці. Ён патрабуе, каб змест навучання знаёміў навучэнцаў з аб'ектыўнымі навуковымі фактамі, тэорыямі, законамі, адлюстроўваў бы сучасны стан навук.
  2. Прынцып сувязі навучання з практыкай прадугледжвае, каб працэс навучання стымуляваў вучняў выкарыстоўваць атрыманыя веды ў вырашэнні практычных задач, аналізаваць і ператвараць навакольную рэчаіснасць, выпрацоўваючы ўласныя погляды.
  3. Прынцып выхавання грунтуецца на заканамернасці адзінства навучання і выхавання ў цэласным педагагічным працэсе.
  4. Прынцып адзінства групавога і індывідуальнага навучання прапануе іх аптымальнае спалучанне - настаўнік можа і павінен выкарыстоўваць самыя разнастайныя формы арганізацыі навучання: урок, экскурсія, практыкум,
  5. Прынцып сістэматычнасці і паслядоўнасці прадугледжвае выкладанне і засваенне ведаў у пэўным парадку, сістэме.
  6. Прынцып даступнасці патрабуе ўліку асаблівасцяў развіцця вучняў, аналізу матэрыялу з пункту гледжання іх рэальных магчымасцяў.
  7. Прынцып сістэмнасці арыентуе на сістэмную арганізацыю навучання на аснове ўсіх яе кампанентаў, а таксама на разгляданне аб'ектаў жывой прыроды з пазіцыі біялагічных сістэм розных узроўняў складанасці.

Рэалізацыя дадзеных прынцыпаў магчымая з выкарыстаннем прасторы дэндрарыя у вучэбна-выхаваўчым працэсе нашай установы адукацыі.

МАДЭЛЬ БУДУЧАГА АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Стварэнне экалагічнага прасторы ў школе як найважнейшай умовы для

бесперапыннай экалагічнай адукацыі і працэсу ўзаемазвязанага навучання ў галіне прыродазнаўства.

Выхаванне і развіццё асобы адказнага маладога чалавека, які валодае экалагічна граматнымі паводзінамі ў прыродзе.

Развіццё экалагічнай адукаванасці школьніка, усведамленне ім непарыўнай сувязі чалавека з прыродай.

Экалагічная дзейнасць удзельнікаў праекта мае прафарыентацыйную

ролю, дапаможа іх арыентацыі ў далейшым на атрыманне спецыяльнасцяў біялагічнай, хімічнай і экалагічнай накіраванасці.

КРЫТЭРЫІ І ПАКАЗЧЫКІ АЦЭНКІ

ВЫНІКАЎ ПЕДАГАНІЧНАГА ПРАЕКТА

Крытэрый 1. Павышэнне экалагічнай культуры і зацікаўленасці вучняў у ахове і захаванні прыроднага асяроддзя.

Паказчыкі: матывацыя да засваення экалагічных ведаў, ініцыятыўнасць і самастойнасць да засваення новых ведаў, абмеркаванне праблем экалагічнай тэматыкі.

Крытэрый 2. Выкарыстанне відавой разнастайнасці раслін школьнага дэндрарыя на ўроках і ў пазаўрочны час.

Паказчыкі: веданне відавой разнастайнасці расліннасці дэндрарыя, інфарміраванне аб размяшчэнні дрэў і хмызнякоў на тэрыторыі дэндрарыя і іх батанічныя асаблівасці.

Крытэрый 3. Стварэнне месца адпачынку і зносін для школьнікаў і настаўнікаў.

Паказчыкі: арганізацыя тэрыторыі дэндрарыя як месца для навучання і актыўнага адпачынку вучняў школы, законных прадстаўнікоў, жыхароў нашай мясцовасці.

УМОВЫ, НЕАБХОДНЫЯ ДЛЯ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА:

1. Кадравае забеспячэнне: у рэалізацыі праекта прымаюць удзел дырэктар установы адукацыі, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнікі геаграфіі, біялогіі, пачатковых класаў, тэхнічнай і абслугоўваючай працы, бібліятэкар.

2. Нарматыўна-прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне:  Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Закон Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі  ў Рэспубліцы Беларусь” (у рэдакцыі Закона ад 19.03.2002г., № 95-3,  “Палажэнне аб установе  адукацыі  Мінскай вобласці”, якія працуюць над рэалізацыяй педагагічнага  праекта (зацверджана  Экспертным саветам пры ўпраўленні  адукацыі  Мінаблвыканкама 27.00.2008 г.), адукацыйныя праграмы, камплект  падручнікў і дадатковай  літаратуры для вучняў, вучэбна-метадычныя выданні для настаўнікаў для агульнаадукацыйных школ з беларускай мовай навучання.

3. Фінансавае забеспячэнне: фінансаванне расходаў на рэалізацыю праекта ажыццяўляе Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пясчанскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Салігорскага раёна”

(мясцовы бюджэт, пазабюджэтныя сродкі). Для рэалізацыі праекта неабходны дадатковыя сродкі для матэрыяльнага стымулявання яго ўдзельнікаў, абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, падрыхтоўкі  метадычных рэкамендацый.

4. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне: а) будынак Дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Пясчанскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Салігорскага раёна” - тыповы, двухпавярховы, знаходзіцца ў в. Пясчанка; б) дэндрарый, які размешчаны ў паўночнай частцы прышкольнай тэрыторыі.

Мы хочам прыцягнуць да ўдзелу ў  рэалізацыі праекта не толькі настаўнікаў і вучняў, але і іх законных прадстаўнікоў. Такая сумесная дзейнаць дасць магчымасць бацькам назіраць сацыяльнае станаўленне сваіх дзяцей.  Пажаданы таксама ўдзел у праекце  неабыякавых да экалогіі роднага краю мясцовых жыхароў,  што дапаможа павышэнню станоўчага іміджу нашай школы.

Для работы над праектам нам таксама неабходна супрацоўніцтва з такімі арганізацыямі, як Старобінскі лясгас, ДУДА "Эколага-біялагічны  цэнтр дзяцей і моладзі Салігорскага раёна”, Салігорская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

ГРАМАДЗЯНСКА-ПАТРЫЯТЫЧНЫ ПРАЕКТ “ЗБЯРЫ БЕЛАРУСЬ У СВАІМ СЭРЦЫ”
Чароўны дэндрарый (відэа)
Экскурсія (прэзентацыя)