РУС БЕЛ ENG

Педагогические проекты

 

КАЛЯНДАРНЫ ПЛАН рэалізацыі педагагічнага праекта “Выкарыстанне прасторы школьнага дэндрарыя ў адукацыйным працэсе” на 2023/2024 навучальны год

АКТУАЛЬНАСЦЬ

Актуальнасць праекта абумоўлена магчымасцю выкарыстання дэндрарыя пры вывучэнні прыродазнаўчых дысцыплін, так як ён з'яўляецца выдатным аб’ектам нагляднасці і практыкі. Работа з вучнямі ў дэндрарыі дапамагае вырашыць праблему спалучэння тэарэтычных ведаў і практычных уменняў. Не парушаючы раскладу заняткаў, затрачваючы мінімум часу на пераход да дэндрарыя, можна арганізаваць правядзенне экскурсій, выкананне практычных работ і назіранняў у прыродных умовах, паколькі размяшчаецца ён у школьным двары.

Выкарыстанне прасторы дэндрарыя мае вялікае выхаваўчае значэнне. Зносіны з прыродай адкрываюць шырокія магчымасці для духоўнага ўзбагачэння вучняў, фарміравання высокіх маральных якасцяў. На аснове ведаў, атрыманых школьнікамі, іх эмацыйнага ўспрымання прыгажосці дэндрарыя выхоўваюцца пачуцці любові да прыроды, павагі да малой Радзімы, развіваецца эстэтычны густ. Разуменне прыродных працэсаў, першапачатковыя веды экалогіі, набытыя навучэнцамі ў дэндрарыі, ўзбуджаюць і пазнавальную цікавасць, і жаданне дзяцей  унесці свой уклад у ахову прыроды.

МЭТА

Даказаць, што школьны дэндрарый з'яўляецца сучасным сродкам вывучэння прыроды ў школе і яго выкарыстанне ў вучэбна-выхаваўчым працэсе раскрывае шырокія магчымасці для пазнання навакольнага свету і выхавання асобы  вучня.

ЗАДАЧЫ:

Навучальныя:

1) выкарыстанне прасторы дэндрарыя ў працэсе вывучэння геаграфіі, біялогіі, курса “Чалавек і свет”; 2) распрацоўка плана добраўпарадкавання тэрыторыі дэндрарыя і яго рэлізацыя; 3) навучанне школьнікаў асновам сучасных экалагіных ведаў і забеспячэнне засваення імі правіл бяспечных паводзін у прыродным асяроддзі.

Выхаваўчыя:

1) стварэнне ўмоў для фарміравання экалагічнай свядомасці вучняў; 2) выхаванне ўнутранай патрэбы і разумення неабходнасці выканання правіл экалагічнай культуры.

Развіваючыя:

1) удасканаленне уменняў і навыкаў рацыянальнага ўзаемадзеяння з прыродай дэндрарыя і   ўсведамленне непарыўнай сувязі прыроднага, гаспадарчага і антрапагеннага кампанентаў; 2) развіццё эмацыйный сферы  вучняў праз  добразычлівыя адносіны да жывой і нежывой прыроды,  а таксама духоўна-маральныя і эстэтычныя пачуцці праз успрыманне прыгажосці дэндрарыя.

ІДЭЯ ПРАЕКТА

“Здаровы чалавек – самае вялікае дасягненне прыроды”.

Самая вялікая каштоўнасць – чалавечае жыццё, фундаментам якога з’яўляецца здароўе:  фізічнае, псіхічнае, маральнае. Здароўе чалавека ў значнай ступені абумоўліваецца экалагічнымі ўмовамі  пражывання,  таму залежаць  ад прамога экалагічнага вопыту, якім  мы можам  і павінны дапамагчы ўзбагаціцца вучням.

ТЭАРЭТЫЧНАЕ АБГРУНТАВАННЕ

Пазнанне прыроды і яе аб’ектаў павінна ажыццяўляцца пры рэалізацыі важнейшых прынцыпаў:

  1. Прынцып навуковасці. Ён патрабуе, каб змест навучання знаёміў навучэнцаў з аб'ектыўнымі навуковымі фактамі, тэорыямі, законамі, адлюстроўваў бы сучасны стан навук.
  2. Прынцып сувязі навучання з практыкай прадугледжвае, каб працэс навучання стымуляваў вучняў выкарыстоўваць атрыманыя веды ў вырашэнні практычных задач, аналізаваць і ператвараць навакольную рэчаіснасць, выпрацоўваючы ўласныя погляды.
  3. Прынцып выхавання грунтуецца на заканамернасці адзінства навучання і выхавання ў цэласным педагагічным працэсе.
  4. Прынцып адзінства групавога і індывідуальнага навучання прапануе іх аптымальнае спалучанне - настаўнік можа і павінен выкарыстоўваць самыя разнастайныя формы арганізацыі навучання: урок, экскурсія, практыкум,
  5. Прынцып сістэматычнасці і паслядоўнасці прадугледжвае выкладанне і засваенне ведаў у пэўным парадку, сістэме.
  6. Прынцып даступнасці патрабуе ўліку асаблівасцяў развіцця вучняў, аналізу матэрыялу з пункту гледжання іх рэальных магчымасцяў.
  7. Прынцып сістэмнасці арыентуе на сістэмную арганізацыю навучання на аснове ўсіх яе кампанентаў, а таксама на разгляданне аб'ектаў жывой прыроды з пазіцыі біялагічных сістэм розных узроўняў складанасці.

Рэалізацыя дадзеных прынцыпаў магчымая з выкарыстаннем прасторы дэндрарыя у вучэбна-выхаваўчым працэсе нашай установы адукацыі.

МАДЭЛЬ БУДУЧАГА АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Стварэнне экалагічнага прасторы ў школе як найважнейшай умовы для

бесперапыннай экалагічнай адукацыі і працэсу ўзаемазвязанага навучання ў галіне прыродазнаўства.

Выхаванне і развіццё асобы адказнага маладога чалавека, які валодае экалагічна граматнымі паводзінамі ў прыродзе.

Развіццё экалагічнай адукаванасці школьніка, усведамленне ім непарыўнай сувязі чалавека з прыродай.

Экалагічная дзейнасць удзельнікаў праекта мае прафарыентацыйную

ролю, дапаможа іх арыентацыі ў далейшым на атрыманне спецыяльнасцяў біялагічнай, хімічнай і экалагічнай накіраванасці.

КРЫТЭРЫІ І ПАКАЗЧЫКІ АЦЭНКІ

ВЫНІКАЎ ПЕДАГАНІЧНАГА ПРАЕКТА

Крытэрый 1. Павышэнне экалагічнай культуры і зацікаўленасці вучняў у ахове і захаванні прыроднага асяроддзя.

Паказчыкі: матывацыя да засваення экалагічных ведаў, ініцыятыўнасць і самастойнасць да засваення новых ведаў, абмеркаванне праблем экалагічнай тэматыкі.

Крытэрый 2. Выкарыстанне відавой разнастайнасці раслін школьнага дэндрарыя на ўроках і ў пазаўрочны час.

Паказчыкі: веданне відавой разнастайнасці расліннасці дэндрарыя, інфарміраванне аб размяшчэнні дрэў і хмызнякоў на тэрыторыі дэндрарыя і іх батанічныя асаблівасці.

Крытэрый 3. Стварэнне месца адпачынку і зносін для школьнікаў і настаўнікаў.

Паказчыкі: арганізацыя тэрыторыі дэндрарыя як месца для навучання і актыўнага адпачынку вучняў школы, законных прадстаўнікоў, жыхароў нашай мясцовасці.

УМОВЫ, НЕАБХОДНЫЯ ДЛЯ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА:

1. Кадравае забеспячэнне: у рэалізацыі праекта прымаюць удзел дырэктар установы адукацыі, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнікі геаграфіі, біялогіі, пачатковых класаў, тэхнічнай і абслугоўваючай працы, бібліятэкар.

2. Нарматыўна-прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне:  Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Закон Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі  ў Рэспубліцы Беларусь” (у рэдакцыі Закона ад 19.03.2002г., № 95-3,  “Палажэнне аб установе  адукацыі  Мінскай вобласці”, якія працуюць над рэалізацыяй педагагічнага  праекта (зацверджана  Экспертным саветам пры ўпраўленні  адукацыі  Мінаблвыканкама 27.00.2008 г.), адукацыйныя праграмы, камплект  падручнікў і дадатковай  літаратуры для вучняў, вучэбна-метадычныя выданні для настаўнікаў для агульнаадукацыйных школ з беларускай мовай навучання.

3. Фінансавае забеспячэнне: фінансаванне расходаў на рэалізацыю праекта ажыццяўляе Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пясчанскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Салігорскага раёна”

(мясцовы бюджэт, пазабюджэтныя сродкі). Для рэалізацыі праекта неабходны дадатковыя сродкі для матэрыяльнага стымулявання яго ўдзельнікаў, абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, падрыхтоўкі  метадычных рэкамендацый.

4. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне: а) будынак Дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Пясчанскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Салігорскага раёна” - тыповы, двухпавярховы, знаходзіцца ў в. Пясчанка; б) дэндрарый, які размешчаны ў паўночнай частцы прышкольнай тэрыторыі.

Мы хочам прыцягнуць да ўдзелу ў  рэалізацыі праекта не толькі настаўнікаў і вучняў, але і іх законных прадстаўнікоў. Такая сумесная дзейнаць дасць магчымасць бацькам назіраць сацыяльнае станаўленне сваіх дзяцей.  Пажаданы таксама ўдзел у праекце  неабыякавых да экалогіі роднага краю мясцовых жыхароў,  што дапаможа павышэнню станоўчага іміджу нашай школы.

Для работы над праектам нам таксама неабходна супрацоўніцтва з такімі арганізацыямі, як Старобінскі лясгас, ДУДА "Эколага-біялагічны  цэнтр дзяцей і моладзі Салігорскага раёна”, Салігорская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.