РУС БЕЛ ENG

Виртуальная экскурсия

Авторы видео "Пясчанка і Гаўрыльчыцы: сцяжынкамі родных вёсак": 

учитель географии Гринько Елена Николаевна,

учитель истории Ковтик Елена Александровна.

Предлагаем Вам также прогуляться по нашему школьному дендрарию.

Автор текста-зарисовки "Адпачынак у дэндрарыі" - Гринько Алексей

Фотоматериалы предоставлены учителем географии Гринько Еленой Николаевной

Школьный историко-краеведческий музей "Спадчына"

Мой край - моё небо (репортаж СТК о д. Гаврильчицы)

 

История школы

03.08.2022

***Матэрыялы па гісторыі школы сабраны, сістэматызаваны і адрэдагаваны для друку  Грынько Аленай Мікалаеўнай - настаўніцай геаграфіі, загадчыкам школьнага гісторыка-краязнаўчага музея.

Шчырая ўдзячнасць Вам, Алена Мікалаеўна, за Вашу сумленную, адказную і такую нялёгкую працу па адраджэнні і захаванні гістарычнай спадчыны нашай школы і нашага краю!

 Гісторыя нашай школы

УЗНІКНЕННЕ

На пачатку 20-га стагоддзя на тэрыторыі Вызненскага ўезда Слуцкага павета Мінскай губерніі Расійскай імперыі размяшчалася вёска Гаўрыльчыцы. 1909 год стаў для вёскі знакавым: 16 кастрычніка гэтага года адкрылася першая ў гісторыі існавання вёскі навучальная ўстанова – пачатковая школа.

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь знаходзяцца дакументы, якія падцвярджаюць дадзены факт і ўтрымліваюць звесткі аб гэтай школе.

Першым настаўнікам пачатковай школы з 16 кастрычніка 1909 года па 1 лютага 1910 года працаваў Дубянецкі Платон Лявонцій, затым яго змяніў на гэтай пасадзе Легачынскі Сцяпан Вячаслававіч, які працаваў да 1915 года. А затым, у перыяд з 1915 па 1917 годы, настаўнічала Дзмітрыева Марыя.

Вучыліся ў школе дзеці мясцовых сялян, яны атрымлівалі навыкі чытання, пісьма, лічэння. Асобнага будынка школа не мела: навучанне вялося па хатах. Летам 1914 года адна з хат у цэнты Гаўрыльчыц, дзе часта вучыліся дзеці, згарэла пад час моцнага пажару, які знішчыў значную частку вёскі.

Удалося ўстанавіць прозвішчы некаторых вучняў тых далёкіх часоў. Напачатку 1910-ых гадоў школу наведвалі брат і сястра Бойка Адам Ільіч і Бойка (Лятчэня) Наталля Ільінічна з вясковага роду Бандароў. Дзяўчынку пасля доўгі час клікалі Наталля Пісарка, так як яна аказвала дапамогу аднавяскоўцам у розных пісьмовых справах. У другой палове 1910-ых гадоў у школе вучыўся Тонка Аляксей Міронавіч.

Гаўрыльчыцкая пачатковая школа з цягам часу была пераўтворана ў Гаўрыльчыцкую сярэднюю школу. Школа ў вёсцы Гаўрыльчыцы існавала з 1909 по 1998 год. За гэты час праз навучанне ў ёй прайшло не адно пакаленне мясцовых жыхароў.

ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА

 аб перайменаванні Гаўрыльчыцкай сярэдняй школы

ў Пясчанскую сярэднюю школу

      

У 1997 годзе закончылася ўзвядзенне новага будынка Гаўрыльчыцкай сярэдняй школы ў вёсцы Пясчанка. Чаму новы будынак быў пабудаваны  ў Пясчанцы? Гэта было абумоўлена тым, што пасля аварыі на ЧАЭС тэрыторыя Гаўрыльчыцкага сельскага савета аказалася забруджанай радыёнуклідамі. Аднак, узровень забруджання ў вёсцы Пясчанка быў ніжэйшы, менавіта таму там і пабудавалі новы школьны будынак, куды і перабралася школа ў пачатку 1998 года. Затым адбылося перайменаванне Гаўрыльчыцкай сярэдняй школы ў Пясчанскую сярэднюю школу.

 ЗА ПОЛЬСКІМ ЧАСАМ

З 1921 года па 1939 год наша мясцовасць уваходзіла ў склад Польскай Рэспублікі. Вёскі Гаўрыльчыцы, Цясна, Пясчанка, Дубіца па адміністрацыйнаму падзелу адносіліся да Чучавіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства.

У 1928 годзе ў вёсцы Гаўрыльчыцы польскімі ўладамі была адкрыта пачатковая школа. Навучанне вялося на польскай мове, але ў размовах з дзецьмі польскія настаўнікі выкарыстоўвалі і мясцовыя гутаркі.

Працавалі 4 класы. Спачатку вучыліся па хатах. Такія "хатнія" школы існавалі, акрамя Гаўрыльчыц, і ў вёсках Цясна, Пясчанка, Дубіца.

1934 год адзначыўся вялікай падзеяй – Гаўрыльчыцкая школа атрымала свой першы школьны будынак. Ён быў узведзены прыкладна на месцы сучаснага Гаўрыльчыцкага лясніцтва.

Кожны вучэбны дзень пачынаўся з малітвы, па суботах нават праводзіліся асобныя ўрокі па вывучэнні малітваў. У гэтай справе вучням дапамагаў дыякан, які прыязджаў з вёскі Вялікі Рожан, а пазней – польскі ксёндз, які кожны тыдзень наведваў пастарунак у Гаўрыльчыцах.

Вучні атрымлівалі бясплатнае сняданне: гарачую каву (гарбату) і хлеб са шмальцам (тлушчам). Праўда, не заўсёды рэгулярна.

Настаўнікамі працавалі палякі. Захаваліся прозвішчы некаторых з іх: Гурскі, Канопка, Баранек. Звярталіся да настаўнікаў з абавязковым ужываннем слова "пан": пан Гурскі альбо пан Вучыцель, магчыма менавіта таму імёны і імёны па бацьку настаўнікаў не захаваліся для нашчадкаў. Вядома, што адным з дырэктараў найбольш працяглы час працаваў Наўроцкі Міхаіл.

Пасля заканчэння школы вучні мелі магчымасць працягваць адукацыю далей. Можна было наведваць школу больш высокай ступені ў Вялікіх Чучавічах (цяпер гэта вёска Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці). Найбольш здольным да вучобы прапаноўвалася навучанне ў гімназіі горада Лунінца, але карыстацца такімі правамі маглі дзеці з больш заможных сем'яў. Такіх жа было вельмі мала. Так, закончылі Лунінецкую гімназію жыхары вёскі Дубіца Францкевіч Іосіф Іванавіч і Маліноўскі Мікалай.

Не ўсе вучні па розных абставінах завяршалі поўны курс навучання пачатковай школы.  Напрыклад, Грынько Ганна Раманаўна скончыла толькі адзін клас, аднак на ўсё сваё жыццё захавала ў памяці многія вершы і байкі на польскай мове, а Данілевіч Ксенія Раманаўна наведвала школу на год больш, чым патрабавалася: яна была вельмі здольнай і стараннай вучаніцай, таму настаўнікі дазволілі ёй вучыцца дадатковы год. 

Праз навучанне ў польскай школе прайшлі многія мясцовыя жыхары. Некаторыя з іх  дажылі да моманту святкавання стагоддзя школы і былі на ім ганаровымі гасцямі – гэта, акрамя названых у папярэднім абзацы, Крэйда Максім Трафімавіч, Макаед Сцяпан Юр'евіч, Койка Тэкля Юр'еўна, Шэлег Адам Дзям'янавіч, Ляўковіч Ганна Аляксандраўна, Гнуда Ева Сцяпанаўна.

ЧАС ВЯЛІКІХ ЗМЕН

17 кастрычніка 1939 года наша мясцовасць, як і ўся Заходняя Беларусь, увайшла ў склад БССР і СССР.

Пачала працаваць школа, навучанне вялося ў пяці класах. Размяшчалася яна ў пабудаваным польскімі ўладамі будынку.

Прозвішча тагачаснага дырэктара школы было Дворак або Творак. Больш дакладна аб гэтым чалавеку нічога не вядома.

У школе вялося навучанне грамаце, а таксама выкладаліся першаасновы гісторыі, геаграфіі і біялогіі.

У ГАДЫ ВАЙНЫ

У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі школа некаторы час працавала, яе наведвалі мясцовыя дзеці. Так, адну зіму ў школу хадзіла Грынько Ганна Раманаўна, якая ўспамінала, што вучыліся яны чытанню, пісьму і лічэнню на рускай мове. У 1942 годзе школьны будынак быў спалены. Ёсць версія, што спалілі яго партызаны, незадаволеныя тым, што нямецкія ўлады выкарыстоўвалі будынак для правядзення сходаў і забаўляльных мерапрыемстваў.

АДРАДЖЭННЕ

Заняткі ў пачатковай школе аднавіліся ў 1945-1946 навучальным годзе. Працаваў адзін клас. Вучні былі рознага ўзросту, непаслухмяныя, таму не вельмі падпарадкоўваліся першай пасляваеннай настаўніцы  Макаед Паліне Мартынаўне, якая пасля заканчэння сямігодкі была накіравана настаўнічаць сюды з Гомельскай вобласці. У 1946-1947 навучальным годзе яе змяніла Грамыка Соф’я Сяргееўна, таксама нараджэнка Гомельшчыны.

 Кожны новы навучальны год дабаўлялася па класу,  і так, паступова, запоўніліся ўсе класы пачатковай школы, а затым школа перайшла да сямігадовага навучання. Дзеці вучыліся спачатку па хатах. У 1951-1952 г.г. быў пабудаваны першы пасляваенны школьны будынак з бярвенняў, перавезеных з пабудоў партызанскага лагера, які ў гады вайны размяшчаўся ва ўрочышчы Цераболь.

На фотаздымку 1952 года паказаны адзін з першых выпускаў Гаўрыльчыцкай сямігодкі. У другім зверху радзе чацвёрты злева – дырэктар Жмурко Піліп Пятровіч, трэці злева – завуч Ачапоўскі Мікалай Васільевіч. Крайняя справа ў другім знізу радзе  выпускніца Бойка Галіна Мікалаеўна, якая і прадаставіла гэта фота.

У 1955-1956 навучальным годзе адбыўся пераход школы на сярэдні ўзровень навучання, а ў 1957 годзе, упершыню за ўсю гісторыю школы, выпускнікамі былі атрыманы атэстаты аб сярэдняй адукацыі.

Шлях да атэстата некаторых выпускнікоў быў своеасаблівым. Некаторыя з іх у розныя гады скончылі сямігодку, затым атрымлівалі прафесіі, працавалі, нават жаніліся, а ў 1955 годзе, калі адкрылася сярэдняя школа, прыйшлі ў 9 клас, каб працягваць вучобу. Вось якой вялікай была прага да ведаў! Да таго ж, многія марылі і аб атрыманні вышэйшай адукацыі. З першага выпуску вышэйшую адукацыю атрымалі і сталі настаўнікамі Лобусь Антон Сцяпанавіч і Тонка Мікалай Аляксеевіч. Іх наступная працоўная дзейнасць была звязана з нашай школай.

Нажаль, удалося знайсці толькі фотаздымак другога выпуску сярэдняй школы, датаваны 1958 годам. На ім: у цэнты – дырэктар школы Стаўровіч Аляксей Ігаравіч, другая справа ў ніжнім радзе – завуч Шэлег (Журава) Ганна Фёдараўна, крайняя справа ў верхнім радзе – Лобусь (Бойка) Надзея Раманаўна, якая і прадаставіла гэта фота.

Многія з настаўнікаў, якіх у 1950-1960-ыя гады прыслалі працаваць у школу, былі “ўсходнікамі” – выхадцамі з усходніх раёнаў Беларусі. Магчыма таму, што Савецкая ўлада існавала там раней і таму гэтыя настаўнікі станавіліся не толькі носьбітамі ведаў, але і новай для заходніх раёнаў ідэалогіі.

1960-1970-ыя гады адзначыліся новым будаўніцтвам. Былі ўзведзены і пачалі дзейнічаць школьныя сталовая і майстэрня. Яны працавалі ў асобных будынках. Вялікае значэнне мела адкрыццё інтэрната – у ім маглі жыць вучні з аддаленых вёсак (напрыклад, з Дубіцы), якім было цяжка і нязручна дабірацца дадому.

Не ўсе вучні тых часоў мелі магчымасць адразу атрымаць сярэднюю адукацыю - многія пасля васьмі класаў (а васьмігодка лічылася тады базавай) павінны былі ісці працаваць. Для іх існавала вочна-завочная форма навучання. Некалькі разоў на працягу года такіх людзей вызвалялі на рабоце ад іх абавязкаў, і яны прыходзілі на сесіі ў школу, і, такім чынам, атрымлівалі сярэднюю адукацыю. Многія з іх працягвалі вучобу далей.  Так, пасля заканчэння курса вочна-завочнай школы, сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымаў Бойка Мікалай Аляксеевіч – заснавальнік і кіраўнік народнага ансамбля “Сям’я Бойка” вёскі Гаўрыльчыцы.

Гаўрыльчыцкая сярэдняя школа з’яўлялася цэнтрам, які аб’ядноўваў навакольныя пачатковыя школы, размешчаныя ў вёсках Цясна, Пясчанка, Дубіца. Дзеці з гэтых школ, атрымаўшы пачатковую адукацыю, прыходзілі вучыцца ў Гаўрыльчыцы. Работа настаўнікаў усіх названых школ таксама была ўзгодненай  і сумеснай.

У школе існавалі піянерская арганізацыя імя Зоі Касмадзям’янскай і камсамольская арганізацыя, правы на ўступленне ў якую мелі лепшыя вучні школы.

У 1970-1980-ыя гады вучні 9 класа школы павінны былі летам праходзіць вытворчую практыку ў мясцовым калгасе імя Кірава. Работа заключалася ў выкананні разнастайных вытворчых заданняў: вучні палолі буракі, зграбалі сена і г.д.

У якасці ўзнагароды пасля заканчэння практыкі калгас дапамагаў школьнікам у арганізацыі экскурсійных паездак у такія ставутыя мясціны Беларусі як Белавежская пушча ці Брэсцкая крэпасць.

У 1980-ыя гады  пры  школе  працавала жывёлагадоўчая брыгада, створаная вучнямі.  Работай брыгады кіравала Лобусь Надзея Раманаўна. Члены брыгады даглядалі групу калгасных кароў: кармілі, даілі іх і г.д. Праца гэтай брыгады была настолькі ўдалай, што на базе школы праводзіўся ўсесаюзны семінар па памене досведам.

1970-1980-ыя гады адзначыліся таксама і вялікай колькасцю выпускнікоў, якія паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы самага рознага накірунку: педагагічныя, сельскагаспадарчыя, тэхнічныя, будаўнічыя. Вельмі шмат выпускнікоў школы таго перыяду скончылі педагагічныя і медыцынскія вучылішчы, сельскагаспадарчыя тэнікумы.

Фотаздымак 1979 года

... І вось прайшло ўжо больш як сто гадоў з моманту нараджэння нашай школы. І былыя вучні з любоўю і ўдзячнасцю прысвячаюць роднай школе шчырыя, напоўненыя сардэчнай цеплынёй і настальгіяй, вершы...

 

С юбилеем, любимая школа!

С юбилеем тебя, храм науки,

Сотня лет – это всё-таки срок,

В твоих классах нам не было скуки,

Ведь учитель для нас как пророк.

 

Ты прошла и пожары, и войны,

Смерч войны ничего не щадил.

Только ты выходила достойно,

Полна веры и творческих сил.

 

Мы приходим к тебе постоянно,

И цветов мы приносим букет.

Под шумок мы друзей наших вспомним

И живых, и которых уж нет.

 

Школа – это всегда ностальгия,

Сколько прожил неважно ты лет.

Скажем прямо, друзья дорогие,

Там, где школа, там жизнь и расцвет.

Лобусь Антон Степанович

ученик первого послевоенного класса,

 выпускник первого выпуска средней школы,

учитель русского языка и литературы

 Гаврильчицкой средней школы с 1964 по 1998 год

свернуть

Визитка учреждения

22.04.2022

Визитка учреждения

В нашем учреждении образования обучается 97 учащихся и 21 воспитанник

Адрес: 223739, Минская область, Солигорский район, д. Песчанка, ул. 17 Сентября, 13
Директор школы: Малькевич Александр Владимирович
Телефон: 80174 290671
80174 290683 (заместитель директора по воспитательной работе)
80174 290683 (заместитель директора по учебной работе)
80174 290671 (Директор)
80174 290631 (Педагог социальный)
80174 290683 (Вахта)
Электронная почта: peupk@edus.by

свернуть

Фотагалерэя "Наша школа"