РУС БЕЛ ENG

Музейная страница

Аглядная экскурсія па школьным гістарычным музеі "Спадчына"

У школьным музеі зладжана выстава “Фотагалерэя гісторыі”.

Тут сабраны фотаздымкі на тэмы:

Мясцовыя жыхары рабілі іх з 1930-х гадоў па 2000 гады.

Вельмі шмат фотаздымкаў прадаставілі музею Міхалюк Ніна Канстанцінаўна, Высоцкая Людміла Уладзіміраўна, Макаед Ірына Сцяпанаўна, Лятчэня Іна Іванаўна, Койка Іван Іванавіч.

Вось некаторыя экспанаты выставы:


Вясковае жыццё

Дапамога сялянам прадуктамі харчавання, вёска Дубіца, канец 1940-х гадоў

Ганаровы абавязак службы ў войску,1940-я гады, Германія, другі справа знізу – Данілевіч Сцяпан Мікалаевіч

Моладзь вёсак Гаўрыльчыцы і Пясчанка, канец 1950-х гадоў

Прыгажуны з вуліцы Новая, вёска Гаўрыльчыцы, 1950-я гады

Моладзь вёскі Пясчанка ў вольны час, пачатак 1960-х гадоў

Бойка Дар’я Ільінічна ў сялянскім паўсядзённым адзенні, вёска Гаўрыльчыцы, пачатак 1960-х гадоў

Маладыя дзяўчаты вёскі Дубіца, пачатак 1970-х гадоў

Францкевіч Вольга Іванаўна, настаўніца і актыўная ўдзельніца мастацкай самадзейнасці, 1970-я гады

Народны ансамбль сям’і Бойка, у цэнтры – Мікалай Аляксеевіч Бойка,1980-я гады

Сустрэча з лясным волатам каля вёскі Пясчанка, пачатак 1980-х гадоў


Гаспадарка і быт

Трактарыст калгаса імя Кірава і яго гусенічны “конь”, 1970-я гады

Пракладваннне меліяратыўнай канавы каля в.Гаўрыльчыцы, 1970-я гады

Забудова в. Гаўрыльчыцы, 1970-я гады

Ферма калгаса імя Кірава, в. Гаўрыльчыцы, 1970-я гады

Нарыхтоўка кармоў для калгасных жывёл каля вёскі Цясна, пачатак 1980-х гадоў

Нарыхтоўка кармоў для калгасных жывёл каля вёскі Цясна, пачатак 1980-х гадоў

Забудова в. Гаўрыльчыцы, 1970-я гады

Майстар па дрэве Данілевіч Сцяпан з вёскі Дубіца, 1990-я гады

Калгасныя перадавікі - Бань Аляксандр Сцяпанавіч, Бань Васілій Аляксандравіч, вёска Гаўрыльчыцы, сярэдзіна 1990-х гадоў

Лепшыя механізатары калгаса імя Кірава, вёска Гаўрыльчыцы, пачатак 1990-х гадоў

На паляванні, злева – Ляўковіч Вячаслаў Сямёнавіч

Гараж калгаса імя Кірава, 2000-я гады

Вучні Пясчанскай школы дапамагаюць калгасу ў пераборцы бульбы, 2000-я гады

Работа на зернетаку калгаса імя Кірава, вёска Пясчанка, 2000-я гады.


Школьны альбом


Сямейны альбом

Жыхары вёскі Цясна, 1950-я гады

Маладыя ў шлюбных уборах, вёска Пясчанка, 1950-я гады

Сям’я Высоцкіх Уладзіміра Іванавіча і Вольгі Антонаўны з вёскі Пясчанка, 1950-я гады

Сям’я Ляўковіча Вячаслава Сямёнавіча з вёскі Пясчанка, 1950-я гады

Грынько Ганна Раманаўна, вёска Гаўрыльчыцы, пачатак 1950-х гадоў

Сям’я Ляўковіча А. В. з вёскі Пясчанка на трафейным матацыкле, 1960-я гады

Нявеста Міхалюк Н.К. з сяброўкамі, вёска Дубіца, пачатак 1970-х гадоў

Вясковае вяселле ў Пясчанцы, пачатак 1970-х гадоў

            

Прэзентацыя "Экскурсія па школьным музеі" 

Дзень добры, паважаныя госці!

“Кожны чалавек любіць сваю Бацькаўшчыну незалежна ад велічыні і хараства яе прыроды, ад яе багацця і славы, ад таго дабрабыту, якім яна дарыць сваіх сыноў”, - пісаў беларускі вучоны Аркадзь Смоліч у 1922 годзе. Зазірнуць у перапляценні гісторыі і жыцця людзей нашага краю дапаможа   экскурсія  па школьным гісторыка-краязнаўчым музеі “Спадчына”. Наш музей быў адкрыты ў 1998 годзе, у ім маюцца тры невялікія экспазіцыйныя залы.

Першая зала прысвечана землякам і падзеям мясцовай гісторыі і называецца “Славутыя імёны і падзеі Бацькаўшчыны”.

Ці ўсе лугі пакошаны,

Ці ўсе сенажаці –

Пытаецца сын у мацеры,

Дый каторую браці.

Гэта ўрывак з аўтэнтычнай песні вядомага  на Беларусі ансамбля  сям ‘і Бойка Гаўрыльчыцкага дома культуры. Кіраўнік ансамбля Бойка Мікалай Аляксеевіч прысвяціў сваю дзейнасць захаванню мясцовай песеннай спадчыны. Ансамбль гэты мае званне “ народнага” і з ‘яўляецца лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” 2005 года. Ансамбль – часты госць мерапрыемстваў самага рознага ўзроўню. Бойка Мікалай Аляксеевіч і сам  стварае цудоўныя меладычныя песні, якія ведаюць і спяваюць нашыя людзі.

(Праслухванне аўдыёзапісу адной з песень ансамбля). 

Наступны стэнд апавядае аб школе і яе настаўніках-ветэранах . Дарэчы, у 2010 годзе  школа ўрачыста адзначыла 100-годдзе свайго існавання. Так, у 1909 годзе ў вёсцы Гаўрыльчыцы была адкрыта пачатковая школа, якая пазней стала сярэдняй, а затым у 1998 годзе змяніла адрас і “перабралася” ў вёску Пясчанка. Тады, у далёкім 1909 годзе школу наведвалі 33 вучні, сярод іх тры дзяўчынкі. Такі лік вучняў гаворыць аб вялікай населенасці нашай тагачаснай мясцовасці. Гістарычна наша школа “працавала” ў розных дзяржавах: у Расійскай імперыі да 1917 года,  з 1921 па 1939 гг. у Польскай Рэспубліцы, у СССР і ў Рэспубліцы Беларусь. Так, жыхарка вёскі Гаўрыльчыцы Грынько Ганна Раманаўна, наведвала некалі польскую школу і расказавала, што за непаслушэнства настаўнік біў вучняў па пальцах алоўкам.

Выпускнік першага выпуску сярэдняй школы, настаўнік-ветэран – Лобусь Антон Сцяпанавіч, наш мясцовы паэт. Адзін з вершаў ён прысвяціў узнікненню і  гісторыі вёскі Гаўрыльчыцы:

Летело время, как стрела

Летит  на поле брани.

И вот у речки на горе

Деревня стала на горе

У тёплой речки Лани.

Пережила немало бед:

И войны, и пожары,

Всё вынесла, и всё смогла,

И даже краше стала.

Менавіта  вёска Гаўрыльчыцы доўгі час была цэнтрам мясцовага жыцця: у ёй размяшчаліся школа ( з 1909 па 1998гг.), сельскі Савет (з 1940па 2013гг.) і г.д.

Зрабіць навакольнае жыццё больш прыгожым нашы жыхары любілі заўжды. І ў нас маюцца работы нашых майстрых – тканыя, вышываныя, вязаныя. Асновамі вышываных кампазіцый часцей з яўляюцца кветкі, выявы птушак, геаметрычныя арнаменты. Яны звычайна расфарбаваны вельмі ярка, з перавагай розных адценняў чырвонага і бардовага колераў.У нас маюцца вышытыя навалочкі, прастыні, рушнікі. Гэта работы мясцовых майстрых: Крэйда Надзеі Максімаўны, Коўцік Людмілы Пятроўны, Данілевіч Валянціны Іванаўны, Бушылы Святланы Мікалаеўны і іншых.

Ў вышыўцы значнае месца займаюць вобразы кахання. Аб гэтым сведчыць вялікая колькасць вырабаў з элементамі любоўнай тэматыкі. У нас маецца вышыты Тонка Еўдакіей Іванаўнаў дыван.Такі выраб  з павернутымі адзін да аднаго галоўкамі лебедзяў магла падараваць хлопцу дзяўчына як згоду на яго прапанову ажаніцца, калі ж птушкі былі адвернуты адна ад адной, гэта азначала адказ. Вышыўка выступала адным са сродкаў адносін між людзьмі. Уменне прыгожа вышываць перадавалася з пакалення ў пакаленне, i навучаць гэтаму рамяству пачыналi з чатырох-пяцi гадоў.

У гэтай зале размешчаны  стэнды, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны ў нашай мясцовасці. Інфармацыя стэндаў апавядае пра хроніку мясцовых ваенных падзей, карных экспедыцыях захопнікаў у лютым 1943 года, партызанскім руху, аб удзельніках вайны - франтавіках, партызанах, аб загінуўшых мірных жыхарах.

Ваеннай тэматыцы прысвечаны і фотаздымкі. Вось, напрыклад,фотаздымак помніка замучаным жыхарам вёсак Лугі, Цясна і Завялікае. Тут пахаваны 74 мірныя  жыхары , якія былі расстраляны і спалены на гэтым месцы карнікамі 15 лютага 1943 года. Толькі аднаму падлетку, Тонка Аляксадру Савічу, ўдалося выжыць у той страшны дзень. Пазней ён успамінаў:

У лютым 1943 года фашысты рабілі аблаву на партызан. У гэты час людзі з вёскі Цясна хаваліся ў лесе.

З Астраўка нас карнікі пагналі ва ўрочышча Рачак. Па дарозе нас раздзялілі на дзве групы. Адных пагналі ў хлеў да Гнуды Якава, а нас загналі ў кашару на польскай стражніцы. У кашары нас пільнаваў немец. Раптам цётка   Карпец (Кажэўнічыха) кінулася ўцякаць да хаты Рыжко Сямёна. Немец пачаў страляць па ёй . Гэтым часам я схаваўся за падмурак, потым адбег і падпоўз пад бляху ад страхі згарэўшай стражніцы. Сядзеў я пад гэтай бляхай пакуль не скончылася страляніна, і карнікі паехалі ў штаб. Калі я выпаўз, палавіна людзей была забіта, а астатніх вызваліў паліцай Бойка Герасім, і яны пайшлі ў вёску. Ужо заходзіла сонца, і я пайшоў у лес ва ўрочышча Крушня, так і застаўся жыць.

Вайна прайшлася па лёсах усіх жыхароў нашага краю, і мы павінны памятаць аб гэтым.

Маленькі куточак адведзены пад нумізатычную калекцыю. Найбольш старынныя папяровыя банкноты датуюцца 1898 годам, а старэйшыя металічныя манеты адносяцца да канца 18 стагоддзя. Цана грошай раней была іншай, напрыклад, вялікую каштоўнасць мела расійская папяровая банкнота ў 500 рублёў, каштоўнасць якой была эквівалентна цане добрай каровы або харошага каня.

Тут таксама маецца аддзел, прысвечаны школе дваццатага стагоддзя.У тыя часы не было такой тэхнікі, якая ёсць зараз. Таму карысталіся друкаванымі машынкамі, лічыльнікамі, прайгравальнікамі, магнітафонамі, пісалі чарнільмі ручкамі. Тым не менш, усе стараліся добра вучыцца.

“Хлеб – усяму галава,” – лічылі раней, таму наша другая зала называецца “Выраб хлеба сялянамі”. “Хлеб у хаце  — гаспадар, у працы — сябра, а ў дарозе —таварыш,”- гаварылі продкі.

Хлеб - галоўны на нашым стале. Беларусы заўсёды ставіліся да хлеба з вялікай павагай і пашанай.Для беларусаў вялікім грахом лічылася скідваць на падлогу хлебныя крошкі. Іх акуратненька збіралі, елі самі ці аддавалі птушкам.У беларусаў быў культ зерня, і людзі пакланяліся яму. Людзі помнілі, што кожнае зярнятка старэйшае за іх, і ведалі, што яно вечнае. Яно тысячагоддзямі захоўвае ў сабе жыццё. Заўсёды гатова нарадзіць колас.

Тут можна ўбачыць амаль усе прылады працы, патрэбныя для гэтага працэсу, пачынаючы ад  уборкі збожжа да выпечкі хлебу. Асабліва хочам звярнуць увагу на каменныя жорны, якія з’ яўляюцца адным  з лепшых экспанатаў музея. Старажылы расказвалі, што падобнымі жорнамі нашы продкі карысталіся не адно стагоддзе. Добра адшліфаваныя грані жорнаў – яскравыя сведкі таго, як многа пакаленняў продкаў атрымлівалі муку, дзякуючы ім. Пры чым, як кажуць, каменныя жорны маглі мець больш зажытачныя сяляне, а бяднейшыя карысталіся жорнамі, зробленымі з кавалкаў дубу.  (Жадаючыя могуць паспрабаваць  папрацаваць на жорнах).

Асновай жыцця сяляніна заўжды была печ. У ёй варылі ежу ў металічных і гліняных гаршках. Паколькі хлеба не хапала, нашы продкі вельмі любілі есці блінцы альбо аладкі, змазваючы іх гарачымі, напрыклад, свіным здорам ( тлушчам ).У нас ёсць дзяжа - блінцоўка, дзе размешвалі цеста.Таксама маецца лапата, на якой хлеб устаўлялі ў печ. Елі ў ранейшыя часы драўлянымі, зрэдку металічнымі лыжкамі. Для атрымання агню выкарыстоўвалі крэсіва, яго доўга-доўга церлі аб трут, пакуль той не пачынаў тлець. На палацях спалі, караталі доўгія зімовыя вечары. Часта ўся вялікая сялянская сям’я размяшчалася на матухне-печы.

А тут маецца куточак з прыстасаваннямі для работы цесляроў, бандароў, бортнікаў, без працы якіх не магло абыходзіцца ранейшае сялянскае жыццё. Паколькі наш палескі край вельмі доўга быў адрэзаны ад буйных прамысловых і  гандлёвых кропак многія жыхары самі апрацоўвалі драўніну для пабудоў альбо выраблялі цэглу-сыроўку.

Цікавы экспанат – піла для нарэзвання дошак і абрэзкі бярвенняў. Тры чалавекі цягнулі пілу ўверх-ўніз па гарызантальна замацаванаму бервяну. Піла рэзала толькі тады, калі рухалася ўніз. Спрытнейшы майстар сядзеў зверху і накіроўваў пілу. Спецыяльная сякера – шклюд, выкарыстоўвалася для абчэсвання бярвенняў-круглякоў. 

Яшчэ ў нас маюцца  ўзоры цэглы-сыроўкі і  прыстасаванне для яе атрымання, якое   нашы   продкі    называлі “ кельма” альбо “кельня” .  Працэс атрымання сыроўкі (з успамінаў жыхара вёскі Гаўрыльчыцы Крэйды Максіма Трафімавіча, 1928 года нараджэння) складаўся з наступных стадый: 1) прыгатаванне формаў; 2)размешванне раствору (¾ гліны і ¼ пяску); 3) запаўненне формаў растворам, якія перад гэтым змочваюцца вадой і пасыпаюцца пяском; 4) наданне формы раствору, “кельму” для гэтага трэба добра патрэсці; 5) спецыяльнай драўлянай лапаткай верх раствору выраўноўваюць; 6) пасля некаторай паўзы загатоўка дастаецца і кладзецца на прасушку.  Сушылі звычайна ў памяшканні з добрай вентыляцыяй. Асаблівасцю мясцовай гліны з ‘яўляецца тое, што яна шэра-блакітнага колеру, таму  і цэгла атрымлівалася цікавага колеру. Выкарыстоўвалася “сыроўка” толькі ўнутры памяшканняў.

Цікавы прадмет, паколькі большасць дахаў раней рабілі з саломы – страхоўка, прыстасаванне для апрацоўкі саламяных крыш ці “стрэх”, як гаварылі раней. Саламяныя стрэхі, дарэчы, сустракаліся ў нас яшчэ ў пачатку 70-ых гадоў 20 стагоддзя.

Тут таксама прадстаўлены гліняны посуд і плеценыя вырабы.

І трэцяя зала – “Выраб адзення”. Адзенне, вядома, часцей за ўсё выраблялася з  льнянога палатна. Для гэтага сяляне вырошвалі лён, семя якого ў нас маецца. З льняной саломкі атрымлівалі кужаль, валакно,ніці, тканіну. Найбольш адметнымі экспанатамі тут з яўляюцца прасніца з нажным прыводам і ткацкі станок. З дапамогай прасніцы з льнянога кужалю рабілі льняныя  ніткі.А гэта ткацкі станок. На ім можна было выткаць тканіну любого колеру.

На стэндзе “Мясцовае адзенне” паказаны варыянты мужчынскага і жаночага ўбораў: прыгожа вышытая мужчынская кашуля і  жаночы  андарак, ці як гаварылі тут “ спаніца”. Нашы продкі любілі ўсё яркае, таму адзенне часцей вышывалі ўзорамі чырвонага колеру, з другога боку, як на андараку, прысутнічалі ў адзенні і дасціпныя зялёныя ці блакітныя колеры.

А гэты адзіны амаль на ўсе поры года абутак  - лапці. Лапці выраблялі з лыка – спецыяльна апрацаванай ліпавай кары. У лапці на ногі  завязвалі кавалкі тканіны - парцянкі.

У кутку стаіць куфар работы пачатку 50-ых гадоў 20 стагоддзя. Ён аформлены прыгожым кветкавым арнаментам і служыў для захавання “сямейнага багацця” – самаробнага адзення і бялізны ці куплёнай “мануфактуры”. У куфры знаходзіліся грошы, дакументы, святочнае адзенне.

Сялянская дзяўчынка павiнна была да свайго паўналецця (гэта пятнадцаць- шаснадцаць гадоў) – сама сабе падрыхтаваць пасаг (прыданае).У яе куфары, да прыходу сватоў, збіралася многа  вышытых ручнiкоў, шмат сурвэтак, падузорнiкаў, навалачак, святочнага адзення i шмат метраў палатна, сатканага яе рукамi, усё гэта было аздоблена вышыўкаю. На вяселлі з дзявочага прыданага рабiлi своеасаблiвую выставу, i госцi строга ацэньвалi ўменне і мастацкі густ нявесты. Але не толькi пра гэтыя якасцi расказвалi рукатворныя рэчы. Iх шматлiкасць, творчае выкананне i прыгажосць гаварылі пра працавітасць, цярпенне нявесты, i ўсiм было вядома, што ў дом да жанiха прыходзiць  умелая гаспадыня i клапатлiвая жонка. Вышывалі дома, вышывалі і на вячорках, асабліва ўзімку, чаргуючы вышыўку,шытво і прадзіва з танцамі, спевамі ды жартамі.

Нашы продкі на такіх “пасядзелках” любілі жартаваць і  пець імі ж прыдуманыя частушкі, вядома пра каханне. Напрыклад, такія:

Ка мне сваты прыязджалі

На сівой кабыле,

Барахло маё забралі,

А мяне забылі!

Або спявалі аб няпростым сялянскім лёсе:

Колькі маці не работай,

Маці лішняга не дасць:

Дзве дзяружкі, дзве падушкі,

Ды саломены матрас.

Нараджальнасць тым не меней была вельмі высокай, таму часта ў сялянскіх хатах да столі прымацоўвалі калыску , і ў нашай “кальбелі” таксама спіць дзіця, прычым падушачка яго набіта спецыяльнымі заспакаяльным травяным зборам, так для лепшага дзіцячага сну часта рабілі па  мясцовых павер’ ях. Дзяцей у ранейшыя часы у сем’ ях было шмат, таму калыска пастаянна мяняла сваіх “жыхароў”. Жадаю вам, каб і ў вашых хатах пастаянна чуўся дзіцячы смех.

Ёсць прыгожае месца на гэтай зямлі,

Родным краем  яго называем.

Тут прыгожа ўсё, і куды ні зірні—

Ганарымся ўсім, што мы маем.

Нам хораша ў нашай краіне.

Жыві, Беларусь, прыгажэй!

Пад небам праменістым, сінім

Хай Божа цябе беражэ! 

Дзякую за ўвагу!

Архивная справка за номером 04-04/26 от 07.04.2009 года

выдана Национальным историческим архивом Беларуси 

В архивных фондах “Минская губернская управа по делам земского хозяйства” и “Дирекция народных училищ Минской губернии” имеются опубликованные источники, содержащие следующие сведения об истории создания Гаврильчицкой школы Слуцкого уезда Минской губернии за 1909-1917 гг.

Сведения о новооткрытых школах Слуцкого уезда, где указано:

№24. Гаврильчицкая, Вызнянской волости.

Открыта с 16 октября 1909 года.

Помещение наёмное, размер арендной платы – 45 р.*

Число учащихся: мальчиков – 32, девочек – 3.

Средства содержания: от земства – 465 руб. 21 коп.;  от крестьян – натурой (перевозка мебели) – 40 руб.; от казны – жалование учителя  70 р. 50 к.; жалование законоучителя – 6 р. 25 коп.

*так у документе ф.324  оп.1  д.658  лл.125об.-126.

         В ведомости о начальных училищах Слуцкого уезда, составленной к 15 октября 1909 г., указано:

         Училища, открытые в 1909 году:

№54. Гаврильчицкое. Учитель Платон Леонтьев Дубенецкий, работал учителем с 1 октября 1907 г., в данном училище – с 16 октября 1909 года. Уволен 1 февраля 1910 г.

         С 1 февраля 1910 г. – Легачинский Степан Вячеславович и законоучитель (дописано позже).

Ф.458  оп.1  д.523  л.37

         Сведения по народному образованию по Слуцкому уезду за 1909 г., где указано:

         1. Открыто с 16 октября 1909 г. новых школ – 9, в том числе в деревне Гаврильчицах. Все они типа Министерских народных училищ.

         2. В открытии новых школ местное население участия не принимает.

         3. Новые школы открыты в наёмных помещениях.

Гаврильчицкая школа, годовая арендная плата 90 руб., оплачивает Уездная земская управа. Имеется квартира для учителя.

Для оборудования новой школы Уездным Комитетом была отпущена сумма 253 руб. 62 коп., на которые было приобретено: учебники, 6 полированных стульев, 1 стол классный, 1 стол кухонный, 1 столовый стол, 1 кровать, 1 книжный шкаф, 1 одёжный шкаф, 1 посудный шкаф, 1 скамья широкая, 2 табурета, 2 вешалки, 2 полки, 1 классная доска на ножках, 9 скамеек, 1 "лунная лампа", 1 стоячая лампа, 1 ведро, 1 кувшин, 1 таз, 1 икона в киоте, 1 портрет царя.

ф. 324  оп.1  д.658  лл.118, 120 об. – 121

«Памятные книжки Минской губернии» за 1910-1915, 1917* гг., где указано:

         Гаврильчицкое одноклассное народное училище Слуцкого уезда.

Учителя:   в 1910 г. – Плат.[он] Дубенецкий,

                   в 1911-1915 гг. – Степан Легачинский (Легочинский),

                   в 1917 г. – Мария Дмитриева.

* «Памятная книжка Минской губернии» за 1910 г. / Минский губернский статистический комитет. – Мн., 1909г. – с.189;

То же, за 1911 г. – Мн., 1910 г. – с.220;

То же, за 1912 г. – Мн., 1911 г. – с.220;

То же, за 1913 г. – Мн., 1912 г. – с.226;

То же, за 1914 г. – Мн., 1913 г. – с.223;

То же, за 1915 г. – Мн., 1914 г. – с.223;

То же, за 1917 г. – Мн., 1916 г. – с.209.

ВАЕННЫЯ СТАРОНКІ СЯМЕЙНАГА АЛЬБОМА