РУС БЕЛ ENG

ШКОЛА АКТИВНОГО ГРАЖДАНИНА

ВЯДОМЫЯ ВЫПУСКНІКІ

   Бойка Аляксандр Аляксандравіч
Пачатак жыццёвага і працоўнага шляху Бойка Аляксандра Аляксандравіча  звязаны з нашымі мясцінамі. Нарадзіўся ён 4 сакавіка 1954 года ў вёсцы Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Свірскім СПТВ № 17 Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, дзе атрымаў спецыяльнасць вадзіцеля-аўтаслесара. З 1972 года працаваў у Гаўрыльчыцах вадзіцелем-аўтаслесарам у калгасе імя С.М.Кірава, дзе ўсё жыццё працавалі яго бацькі.
З 1972 года па 1974 год служыў у радах Савецкай Арміі. Па заканчэнні  службы занесены ў Кнігу Гонару ваеннай часткі 74907 Прыбалтыйскай ваеннай акругі.
Па накіраванню гэтай жа  часткі паступіў у Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага на падрыхтоўчае аддзяленне  гістарычнага факультэта.  З 1976 года па 1981 год – студэнт дзённага аддзялення гістарычнага факультэта. Падчас вучобы ў інстытуце актыўна займаўся ў студэнтскім навуковым таварыстве, удзельнічаў у студэнцкім будаўнічым руху (Пскоўшчына, Карэлія, Якуція - БАМ).
У 1981 годзе быў накіраваны на работу ў  Барысаўскі раён Мінскай вобласці, дзе за 25 прайшоў  «прыступкі» галіны адукацыі: настаўніка, дырэктара сельскай, гарадской школ, намесніка загадчыка аддзела адукацыі, загадчыка (начальніка)  аддзелам адукацыі Барысаўскага гарвыканкама.
За гады кіравання  аддзелам адукацыі Барысаўскага гарвыканкама (1992 - 2006 гг.) пад яго кіраўніцтвам створана шырокая сетка навучальных устаноў і паслуг для вучняў. 10 гадоў запар каманда школьнікаў займала 1-ае  месца ў абласных прадметных алімпіядах, вучні ўстаноў адукацыі паспяхова выступалі на рэспубліканскіх  і міжнародных алімпіядах, канферэнцыях, фестывалях, конкурсах (Канада, Нарвегія, Венгрыя, Аўстрыя, Тайланд, Расія, Арменія, Тайвань, Стамбул і інш.). Ва ўстановах адукацыі працавала 9 музеяў, тры з якіх мелі званне «Народны»; 16 дзіцячых творчых калектываў, дзесяць з якіх мелі званне «Узорны», тры – «Народны».
Аляксандр Аляксандравіч стаў адным з заснавальнікаў міжнароднага дзіцячага харэаграфічнага фестываля «Барысаўскі прыстанак», у якім прымалі ўдзел калектывы з многіх краін. 6 гадоў быў старшынёй арганізацыйнага камітэта фестывалю.
Пастаянна працуючы над сабою, наш выпускнік  паспяхова закончыў Акадэмію Кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі. Валодае дзвюмя замежнымі мовамі – нямецкай і французскай.
Аляксандр Аляксандравіч выбіраўся  дэпутатам сельскага, гарадскога і Мінскага абласнога Саветаў дэпутатаў. 
З 2006 года працаваў старшынёй Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, у красавіку 2015 года на VIII з’ездзе Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі быў у чарговы раз перавыбраны на гэту пасаду.
Асноўнымі накірункамі дзейнасці Бойка А.А. як старшыні галіновага прафсаюза з’яўляліся: сацыяльна-эканамічная  і прававая абарона работнікаў сферы адукацыі і навукі, рашэнне пытанняў аховы працы, разнастайная арганізацыйная работа, удзел ў дзейнасці міжнародных прафсаюзных арганізацый, правядзенне аздараўленчай і фізкультурна- масавай работы сярод членаў прафсаюза і іншых работнікаў адукацыі, мерапрыемствы, накіраваныя на ахову дзяцінства.
Аб паспяховасці прафесійнай дзейнасці нашага земляка сведчаць яго шматлікія ўзнагароды. За гады працы на ніве адукацыі Бойка А.А. узнагароджаны знакамі: «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”, “За актыўную працу”, “Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі: 100 гадоў прафсаюзнаму руху”, юбілейнымі медалямі: “60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “60 лет победы в Великой Отечественной войне 1941-1945», юбілейным медалём «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”.
Зараз Бойка А.А. знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
 
 
 
 
 
 
 
Шэлег ( Гурыновіч ) Ганна Сяргееўна
1951- 2020
Школу закончыла ў 1968 годзе. З 1983 года па 2007 год працавала дырэктарам Цэнтра юных натуралістаў г. Салігорска. Выдатнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Граматамі ЦК КПСС і УЦСПС, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Унесена ў кнігу  “Лепшыя жанчыны Салігоршчыны”.
 
 
 
 
 
 
Бойка Мікалай Аляксеевіч
1943 – 2020
Сярэднюю школу закончыў завочна ў 1969 годзе. Стваральнік і кіраўнік народнага ансамбля сям’і Бойка. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеечам культуры і мастацтва ў намінацыі 
“ Народная творчасць” за 2005 год. Узнагароджаны шматлікімі граматамі раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Аўтар многіх песень, якія выконвае ансамбль.
 
 
 
свернуть

22.02.2024 ШАГ «Родина моя Беларусь. Защитники Отечества» (о сотрудниках Вооруженных Сил, пограничной службы, таможенной службы, МЧС)

22.02.2024

25.01.2024 ШАГ. «Родина моя Беларусь в лицах. Славные имена в науке и образовании» (о деятелях науки, представителях системы образования)

25.01.2024

21.12.2023 ШАГ «Родина моя Беларусь. Хранители прекрасного (о деятелях культуры и искусства)»

21.12.2023

23.11.2023 ШАГ «Родина моя Беларусь. В этой красе величавой есть доля труда моего» (о тружениках промышленности и сельского хозяйства)

23.11.2023

26.10.2023 ШАГ «Родина моя Беларусь. Семья – начало всех начал» (о роли родителей в создании условий для разностороннего развития детей, значении семьи и семейного воспитания)

26.10.2023

28.09.2023 ШАГ. Родина моя Беларусь в лицах. От весёлых стартов до олимпийских вершин.

28.09.2023